BE RU EN

Пажар на ААТ «Арэхаўскі льнозавод»

  • 25.09.2014, 14:53

Сёння раніцай на адным са складоў ААТ «Арэхаўскі льнозавод» адбылося ўзгаранне сыравіны.

Да месца ўзгарання неадкладна выбылі супрацоўнікі падраздзяленняў МНС, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз, паведамілі charter97.org у СК.

Цяпер следчыя прыступілі да працы на месцы здарэння: апытваюцца відавочцы, працуе крыміналістычная лабараторыя Следчага камітэта.

Прычына ўзгарання і прычыненая шкода ўсталёўваюцца.

Пацярпелых няма.

Апошнія навіны