BE RU EN

Студэнт скокнуў пад цягнік на станцыі метро «Плошча Леніна»

  • 25.09.2014, 11:40

Раніцай 25 верасня на станцыі метро «Плошча Леніна» маладзён скокнуў пад цягнік.

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

«А 10.46 на станцыі «Плошча Леніна» была спроба суіцыду, - распавёў прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Кузьмін. - Хлопец скокнуў пад цягнік. Застаўся, як гэта ні дзіўна, жывы і нават сам здолеў выбрацца на платформу».

Са слоў Кузьміна, хлопец затрыманы і цяпер знаходзіцца ў пакоі міліцыі.

«Затрымка ў руху цягнікоў у абодва кірункі склала чатыры хвіліны», - адзначыў Кузьмін.

Паводле папярэдніх звестак, гэта быў студэнт БДТУ.

Фота: Wikipedia

Апошнія навіны