BE RU EN

Мясніковіч распавёў пра сустрэчу з Абамам у Нью-Ёрку

  • 24.09.2014, 20:12

Прэм'ер-міністр Беларусі пагутарыў з прэзідэнтам ЗША.

Падчас знаходжання ў Нью-Ёрку на запрашэнне прэзідэнта ЗША Барака Абамы прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч супольна з часовым павераным у справах Беларусі ў ЗША наведаў прыём для кіраўнікоў дэлегацый, якія прыбылі на сесію Генеральнай Асамблеі ААН, паведамляе БелТА.

Падчас кароткай пратакольнай гутаркі з прэзідэнтам ЗША Міхаіл Мясніковіч перадаў кіраўніку амерыканскай дзяржавы «найлепшыя пажаданні ад Лукашэнкі».

Адбылася гутарка Міхаіла Мясніковіча з Ронам Джонсанам, сэнатарам ЗША ад штата Вісконсін, старшым па рангу чальцом падкамітэту ў еўрапейскіх пытаннях Рады ад Рэспубліканскай партыі.

Апошнія навіны