BE RU EN

Дзесяткі людзей на вуліцах Менска зняліся ў незвычайнай відэапаштоўцы

  • 24.09.2014, 19:49

Мянчук запісаў незвычайны відэазварот да сваёй дзяўчыны.

У кадры - дзесяткі людзей, якія трымаюць плакаты з тэкстам «Ксенія, ты яму патрэбная». Такім чынам, распавёў хлопец, ён наважыў прызнацца ў пачуццях дзяўчыне, з якой расстаўся, піша onliner.by.

- З Ксеніяй мы спрабавалі наладжваць стасункі, але потым рассталіся, - кажа Аляксей. - Мне б вельмі хацелася яе вярнуць, звярнуць на сябе ўвагу. Падключыў усіх сваіх знаёмых, сяброў, прайшоўся па вуліцах Менска. Людзі ў нас спагадныя, ніхто не адмаўляўся дапамагчы. Ці паглядзела Ксенія ролік, я, на жаль, не ведаю.

Апошнія навіны