BE RU EN

Святароў абавязалі завабліваць у Беларусь турыстаў

  • 24.09.2014, 19:28

Святары павінны спрыяць развіццю паломніцкага турызму ў Беларусі.

Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БелТА Упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. Ён сёння праводзіць выязную калегію апарата ў Магілёве.

Са слоў Леаніда Гулякі, пытанне развіцця паломніцкага турызму надоечы абмяркоўвалася з удзелам спецыялістаў Міністэрства спорту і турызму. Бакі сышліся ў меркаванні, што святары маглі б сумяшчаць асноўную працу з працай экскурсавода. "Хто, як не святар храма, можа ведаць больш пра гісторыю гэтага культавага аб'екта, яго развіццё, станаўленні і сённяшнім існаванні. Да таго ж большасць з дзейных праваслаўных і каталіцкіх храмаў, манастырскіх комплексаў у краіне з'яўляюцца помнікамі архітэктуры і маюць цікавасць для турыстаў, - падкрэсліў Леанід Гуляка. - А святар - чалавек высокаадукаваны, які ўмее працаваць з людзьмі, здольны захапіць сваім аповедам".

На думку Упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў, калі ў святароў ёсць ахвота працаваць з турыстамі, то можна разглядаць пытанне аб іх дадатковым навучанні і адпаведнай атэстацыі. Тым больш што ў правінцыі кваліфікаваных экскурсаводаў вельмі не стае.

Апошнія навіны