BE RU EN

Samsung больш не будзе пастаўляць ноўтбукі ў Еўропу

  • 24.09.2014, 17:05

Пастанова кампаніі звязаная з падзеннем попыту.

Паўднёвакарэйская кампанія Samsung наважыла спыніць пастаўку ноўтбукаў і хромбукаў у краіны Еўропы праз падзенне попыту на прадукцыю, паведамляе ПРАЙМ са спасылкай на PC Advisor.

«Мы працягнем вывучаць рынкавыя ўмовы і ўносіць далейшыя карэкціроўкі для падтрымання канкурэнтаздольнасці ў катэгорыях ПК, якія развіваюцца», - заявіў прадстаўнік кампаніі.

Такім чынам Samsung рушыла ўслед прыкладу японскай Sony, якая ў лютым 2014 абвясціла аб продажы бізнэсу ў выпуску персанальных кампутараў Vaio.

Да сакавіка 2014 японская карпарацыя спыніла распрацоўку і продаж прылад пад маркай Vaio. Пастанова Sony спыніць выпуск ноўтбукаў прывяла да звальнення 5 тысяч супрацоўнікаў.

Апошнія навіны