BE RU EN

Улады не дазволілі адзіночны пікет супраць вайны ва Украіне

  • 24.09.2014, 14:51

Адзіночны пікет супраць вайны ва Украіне нібыта будзе адцягваць увагу кіроўцаў і сапсуе зялёныя насаджэнні.

Такія прычыны былі пазначаныя ў адмове грамадскай актывістцы Таццяне Грачанікавай, паведамілі charter97.org у прэс-службе руху «За Свабоду».

«Пададзеная вамі заява не адпавядае арт. 9 Закона «Аб масавых мерапрыемствах», - адзначана ў адмове на заяўку аб правядзенні пікету, падпісаным намеснікам старшыні Менскага гарадскога выканаўчага камітэта І.В. Карпенкам.

У прыватнасці, чыноўнікі мяркуюць, што правядзенне «масавага мерапрыемства» «не будзе спрыяць захаванню элементаў добраўпарадкавання і зялёных насаджэнняў, можа ствараць перашкоды пешаходнаму і транспартнаму руху, адцягваць кіроўцаў транспартных сродкаў ад выканання ПДР».

Акрамя таго, дадалі яны, у заяўцы "не ўказаны канкрэтныя меры ў забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі пры прывядзенні масавага мерапрыемства».

Апошнія навіны