BE RU EN

Ацяпленне ў Менску пакуль уключаць не будуць

  • 24.09.2014, 14:23

Нягледзячы на пахаладанне, ацяпленне ў Менску пакуль уключаць не будуць.

Пра гэта карэспандэнту «Нашай Нiвы» паведамілі ў дыспетчарскай службе УП «Менсккамунцепласетка».

Са слоў дыспетчара, пастанову аб уключэнні ацяплення прымае не само прадпрыемства, а Менгарвыканкам. Як толькі гэтая пастанова падпісваецца - на працягу некалькіх дзён пачынаецца ацяпляльны сезон.

Спачатку «падключаюць» карыстальнікаў першай катэгорыі (гэта дзіцячыя сады, лякарні, школы), потым - карыстальнікаў другой (гэта жылыя дамы). Пазней за ўсіх цяпло прыйдзе да карыстальнікаў катэгорыі нумар тры - гэта адміністрацыйныя і прамысловыя будынкі.

Уключэнне ацяплення залежыць ад тэмпературы паветра - сярэдні паказчык за 5 сутак павінен быць не больш за 8 градусаў.

Такім чынам, дакладны тэрмін уключэння ацяплення ў кватэрах вызначыць немагчыма. А пакуль што, нягледзячы на пахаладанне, сярэдняя тэмпература ў сталіцы ўсё ж вышэй за 8 градусаў, таму бліжэйшым часам на цёплыя батарэі можна не разлічваць.

Апошнія навіны