BE RU EN

NATO: Войскі РФ застаюцца ва Украіне

  • 24.09.2014, 14:21

Прадстаўнік NATO паведаміў, што Расея вывела значную частку сваіх войскаў з Усходняй Украіны, але частка іх засталася.

Пра гэта заявіў прадстаўнік NATO падпалкоўнік Джэй Джанзен, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Адбыўся значны вывад падраздзяленняў расейскіх звычайных узброеных сілаў», - сказаў ён, дадаўшы, што складана казаць пра канкрэтную колькасць.

Пры гэтым прадстаўнік NATO адзначыў, што расейскія спецпадраздзяленні па-ранейшаму працуюць ва Украіне. «Зразумела, што саюзнікі па NATO павінны захоўваць пільнасць», - сказаў ён.

У аўторак прадстаўнік украінскіх вайскоўцаў палкоўнік Андрэй Лысенка паведаміў, што хоць маюцца сведчанні, што некаторыя расейскія падраздзяленні перасеклі мяжу і вярнуліся ў Расею, іншыя ізноў увайшлі ва Украіну. «Адбываецца ратацыя падраздзяленняў», - сказаў ён на штодзённым брыфінгу.

Апошнія навіны