BE RU EN

Еўрапейскі дыпламат: Санкцыі супраць Расеі пакінуць без зменаў

  • 24.09.2014, 14:06

Верагодней за ўсё, на гэтым этапе ўведзены ўзровень абмежаванняў супраць Расеі зменены не будзе.

Пра гэта паведамляе «Укрінфарм» са спасылкай на высокапастаўленага еўрапейскага дыпламата.

«Разглядаюцца два варыянты: некалькі змякчыць рэжым санкцый, а таксама пакінуць абмежавальныя меры без зменаў. Наколькі паказваюць дыскусіі, шмат краін-чальцоў выказваюцца за працяг адсочвання сітуацыі на ўсходзе Украіны з адначасовым прасоўваннем палітычнага дыялогу з Расеяй», - адзначыў ён.

Паводле слоў еўрапейскага дыпламата, на сёння ў ЕЗ няма кансенсусу ў змене існуючых абмежаванняў.

Нагадаем, раней паведамлялася аб тым, што да канца месяца Еўрапейскі Звяз мае намер перагледзець санкцыі, уведзеныя супраць Расейскай Федэрацыі.

Чакаецца, што фармальная пастанова ў гэтым пытанні будзе прынятая 30 верасня на пасяджэнні COREPER (сустрэча прадстаўнікоў краін-чальцоў пры ЕЗ).

Апошнія навіны