BE RU EN

Камунальнікі ў Віцебску арыгінальна рамантуюць арэлі на дзіцячай пляцоўцы (Відэа)

  • 24.09.2014, 14:00

Развязанне праблемы ў стылі «няхай так».

Відэа даслаў у рэдакцыю charter97.org чытач.

Аўтар відэа, Яўген Гуцалаў з Віцебска, паказвае пры дапамозе відэароліка і распавядае за кадрам гісторыю пра тое, як камунальнікі адгукнуліся на іх скаргу з нагоды незамацаваных дзіцячых арэляў у адным віцебскім двары.

«Вось такім чынам работнікі віцебскага ЖЭУ-24 замацоўваюць арэлі ў адказ на зварот грамадзян мікрараёна Журжава. Арэлі не адпавядаюць стандартам, мацавання няма. Пасля скаргі яны наважылі проста засыпаць мацаванне пяском», - кажа ён.

Апошнія навіны