BE RU EN

Мінабароны РФ звальняе задняй датай загінулых у Данбасе вайскоўцаў

  • 24.09.2014, 12:52

У сетцы з'явілася фота загаду Міністэрства абароны РФ аб звальненні гвардыі старшага прапаршчыка Сяргея Дымова, пасля таго як ён загінуў у Данбасе.

Аб практыцы Мінабароны РФ звальняць задняй датай забітых у зоне АТА расейскіх вайскоўцаў напісала на сваім сайце праваабаронца Алена Васільева.

З ейных слоў, вайсковае міністэрства распарадзілася выплаціць сям'і Дымова і сем'ям іншых ягоных таварышаў у службе, якія вярнуліся ў Расею «грузам 200», некалькі месячных акладаў. Каб не рабіць выплаты паводле страты карміцеля, якая належыць у такім выпадку, Мінабароны РФ задняй датай робіць дакументы аб тым, што загінулыя падчас вайсковай інтэрвенцыі расейскія вайскоўцы нібыта звольніліся з ВС РФ на ўласнае жаданне.

Апошнія навіны