BE RU EN

У кастрычніку зноў падаражэюць цыгарэты

  • 24.09.2014, 11:39

Максімальны раздроблены кошт на асобныя віды цыгарэтаў у Беларусі з 1 кастрычніка вырасце на 2,8%.

Новыя кошты на тытунёвыя вырабы апублікаваныя на сайце Міністэрства падаткаў і збораў, паведамляе БелТА.

Так, з кастрычніка кошт цыгарэт Viceroy Blue і Viceroy Red вырасце на Br300 і складзе Br11 200. Астатнія маркі падаражанне ў наступным месяцы не закране.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробленыя кошты на тытунёвыя вырабы.

Апошнія навіны