BE RU EN

Украінскую лётчыцу этапавалі з варонежскага СІЗА

  • 24.09.2014, 11:05

У гэты момант пра месцазнаходжанне ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі нічога не вядома.

Пра гэта заявіў яе адвакат Марк Фейгін, піша gordonua.com.

«Надзею Саўчанку этапавалі з варонежскага СІЗА-3. Гэта стала вядома толькі сёння раніцай», - напісаў Фейгін.

З ягоных слоў, Саўчанку вывезлі ў панядзелак, і пра цяперашняе яе месцазнаходжанне нічога не вядома.

«Мы чакаем ад следства афіцыйнага паведамлення пра тое, дзе знаходзіцца Надзея Саўчанка», - адзначыў адвакат.

Надзея Саўчанка, старшы лейтэнант Узброеных сіл Украіны, у антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе брала ўдзел у якасці добраахвотніка батальёна «Айдар». Удзельнічала ў баях пад Луганскам, дзе трапіла ў палон тэрарыстаў 18 чэрвеня. 8 ліпеня стала вядома, што Саўчанка знаходзіцца пад вартай у Расеі ў варонежскай СІЗА. Расейскія ўлады інкрымінуюць ёй дачыненне да гібелі на ўсходзе Украіны двух расейскіх журналістаў - Ігара Карнелюка і Антона Валошына.

Апошнія навіны