BE RU EN

Вуліцам мястэчка пад Крупкамі «вярнулі» гістарычныя назвы

  • 24.09.2014, 9:50

Улады Халапенічаў Крупскага раёна пастанавілі пазначыць на таблічках з назвамі вуліц іх ранейшыя назвы.

Пад найменнем сённяшніх назваў вуліц, якія засталіся ад савецкіх часоў (Рэвалюцыйная, Леніна, Савецкая, Першамайская, Карла Маркса), размяшчаюцца іх былыя імёны - Замкавая, Узнацкая, Чарэйская, Гара Галькевіцкая, піша alternativaby.com.

Як адзначаецца, такія шыльды падкрэсліваюць памяць і павагу да сваёй гісторыі.

Халапенічы, з'яўляючыся мястэчкам Аршанскага павета ВКЛ, вядомыя яшчэ з 1451.

Апошнія навіны