BE RU EN

Дарадцам Парашэнкі стаў «шэры кардынал» МЗС часоў Януковіча

  • 24.09.2014, 9:22

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прызначыў сваім дарадцам Руслана Дземчанку.

Адпаведны ўказ размешчаны на сайце кіраўніка дзяржавы. Раней Руслан Дземчанка працаваў намеснікам міністра замежных спраў, а таксама працаваў кіраўніком офіса прэзідэнта Віктара Юшчанкі, кіраўніком пратакольнага аддзела адміністрацыі Леаніда Кучмы.

Пры Віктары Януковічы Руслан Дземчанка быў першым намеснікам міністра замежных спраў. Ён асабіста каардынаваў працу ўкраінскіх дыпламатаў у апраўданні рэпрэсій супраць Юліі Цімашэнка і Юрыя Луцэнкі ў вачах заходняй грамадскасці, піша Цензор.нет.

Ён таксама курыраваў расейскі напрамак ў МЗС. Пры міністры Кожары Дземчанку называлі «шэрым кардыналам» украінскага МЗС.

Раней стала вядома, што намеснікам кіраўніка Мінэканамразвіцця прызначаны чыноўнік, які адказваў пры Януковічы за ўкараненне эканамічных рэформаў.

Апошнія навіны