BE RU EN

На ўсходзе Казахстана разбіўся вайсковы самалёт

  • 24.09.2014, 9:04

Лёс дваіх пілотаў невядомы.

Пра гэта паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў Міністэрстве абароны рэспублікі.

Інцыдэнт адбыўся ў Алма-Ацінскай вобласці. Самалёт Су-27 Талдыкарганскай авіябазы праводзіў вучэбны палёт і знік з радараў а 23:00 (20:00 паводле Менску) 23 верасня.

Тэрыторыя вакол упалага самалёта ачэпленая, вядуцца пошукі пілотаў. «Магчыма, пілотам удалося катапультавацца», - выказаў меркаванне суразмоўца агенцтва.

Створана спецыяльная камісія для высвятлення прычын здарэння.

Апошнія навіны