BE RU EN

Лукашэнка хоча ўласную вытворчасць высокадакладнай зброі

  • 23.09.2014, 15:58

Дыктатар ставіць задачу стварэння поўнага замкнёнага цыкла вытворчасці перспектыўных узораў узбраення: ад сродкаў перамяшчэння да сродкаў паражэння.

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе ў пытанні стварэння вытворчасці перспектыўных узораў узбраення, паведамілі charter97.org у прэс-службе Лукашэнкі.

"Неабходна аснашчаць нашае войска сучаснай, высокадакладнай і эфектыўнай зброяй, - сказаў ён. - Тэхніка павінна забяспечваць падраздзяленням Узброеных Сіл абароненасць, высокую мабільнасць, кіравальнасць, магчымасць весці выведку і наносіць дакладныя агнявыя ўдары на вялікія адлегласці".

"І падыходы тут, як мы звычайна кажам у прамысловасці, што вось гэта мы купім ці нейкую частку закупім, - ніхто вам нічога не прадасць, калі вы не створыце самі! Нават калі з некім дамовіцеся сёння аб распрацоўцы нейкіх відаў зброі, трэба мець на ўвазе, што заўтра гэты партнёр ад вас сыдзе. Ніхто не дасць і не прадасць нават за вялікія грошы тое, што нам сёння трэба - перспектыўныя віды ўзбраення. Вы бачыце гэта на прыкладзе нашай суседняй Украіны", - адзначыў Лукашэнка.

З ягоных слоў, наколькі гэта важна ў сучасных умовах, можна бачыць на прыкладзе баявых дзеянняў, якія адбываюцца ва Украіне.

Лукашэнка нагадаў словы даўно вядомай мудрасці: "Хочаш міру - рыхтуйся да вайны". "Нам вайна не пагражае на сённяшні дзень, але войска трэба ўзбройваць своечасова, - мяркуе ён. - Будзем гатовы адказаць на ўсякі выклік часу, у тым ліку і падобны, значыць, вайны не будзе. На жаль, твар вайны мяняецца. У сувязі з гэтым павінны змяняцца і мы".

Апошнія навіны