BE RU EN

Украінская патрыётка, якую катавалі баевікі, ідзе ў Раду

  • 23.09.2014, 15:42

Ірына Доўгань, якую баевікі ДНР прывязалі да «ганебнага слупа», наважыла балатавацца ў Вярхоўную Раду самавылучэнкай па мажарытарнай акрузе ў Славянску.

Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Дарагія мае ФБ сябры, лепш проста сябры. Апошнія тыдні ў маім жыцці былі вельмі складанымі. Жыццё працягвае мяне выпрабоўваць на трываласць. Ведаю, ніхто б не асудзіў, выберы я мірнае жыццё ў прытуліўшым нас Кіеве. Але тады значыць - спалохалася, змірылася, здалася. Не надоўга хапіла. Значыць - гэтыя пачвары перамаглі. Не для гэтага Гасподзь захаваў мне жыццё! А Вы паверылі і ўпусцілі ў свае сэрцы! Падала дакументы ў ЦВК- іду самавылучэнкай у Славянску, 47 акруга. Калі ЦВК пацвердзіць - буду змагацца далей», - напісала Доўгань.

Нагадаем, у Данецку Ірыну Доўгань прывязалі да слупа ў цэнтры горада, каб мінакі маглі паздзекавацца над ёй. Адзін з баевікоў загарнуў жанчыну ва ўкраінскі сцяг. Мінакі спынялі аўтамабілі, каб выйсці і ўдарыць яе па твары або кінуць памідорам.

Апошнія навіны