BE RU EN

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 50 тон гародніны

  • 23.09.2014, 15:34

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 30 тон бульбы і 20 тон таматаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Гародніна прызначаліся для Сонечнагорску і Масквы. Спецыялісты Рассельгаснагляду пры праверцы транспарту, які перавозіць бульбу і таматы, высветлілі, што прадукцыя перавозілася з парушэннем маркіроўкі і без дакументаў, якія пацвярджаюць яе бяспеку, што стала прычынай вяртання гародніны адпраўнікам.

Узмоцнены кантроль Рассельгаснагляду звязаны з жаданнем не дапусціць увоз у Расею рээкспартнай прадукцыі, вырабленай у ЕЗ.

Апошнія навіны