Крывец трапіў у зборную тура чэмпіянату Францыі
- 23.09.2014, 14:27
Паўабаронца «Меца» і зборнай Беларусі трапіў у сімвалічную зборную тура чэмпіянату Францыі паводле версіі France Football і L'Equipe.
Нагадаем, у матчы супраць «Басціі» (3: 1) Сяргей Крывец аддаў галявую перадачу і вызначыўся забітым голам.
У складзе французскага клуба хаўбек правёў ужо тры гульні, выходзячы на матчы з першых хвілін, піша «Трыбуна».
Паўабаронца трапіў таксама ў сімвалічную зборную выходных у Еўропе паводле версіі Eurosport.