BE RU EN

Навукоўцы назвалі новую дату знішчэння Зямлі

  • 23.09.2014, 11:20

Амерыканскія навукоўцы мяркуюць, што Зямля можа быць знішчаная 16 сакавіка 2880 у выніку сутыкнення з астэроідам.

Астэроід, дыяметр якога складае блізу кіламетра, можа ўрэзацца ў Зямлю ў раёне Атлантычнага акіяна на хуткасці блізу 61 тыс км у гадзіну, піша The Daily Mail.

Хоць цяпер верагоднасць сутыкнення складае ўсяго 0,3%, гэта на 50% больш, чым верагоднасць сутыкнення з іншымі касмічнымі целамі, піша vz.ru.

У выпадку сутыкнення магутнасць выбуху, паводле звестак навукоўцаў, складзе 45 тыс мегатон трацілу. Гэта прывядзе да цунамі, якое зменіць клімат зямнога шара і знішчыць чалавецтва.

Упершыню астэроід 1950 DA выявілі 23 лютага 1950 і назіралі цягам 17 дзён, пасля чаго ён знік з поля зроку на паўстагоддзя і з'явіўся зноў толькі 31 снежня 2000 г.

Нагадаем, апошні раз жыхары Зямлі рыхтаваліся да апакаліпсісу 21 снежня 2012, але тады канец свету так і не наступіў.

Апошнія навіны