BE RU EN

«Пракурор» Крыма пагражае судом тым, хто не прызнаў анэксію паўвыспы

  • 23.09.2014, 9:46

Наталля Паклонская прыстрашыла судзіць усіх, хто не прызнае анэксію Крыма Расеяй.

Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», паведамляе Лігабізнэсінформ.

«Усе дзеянні, накіраваныя на непрызнанне ўваходжання Крыма ў склад Расеі, будуць праследавацца паводле закона. Акрамя таго, людзям, якія распальваюць міжнацыянальную варожасць на тэрыторыі Рэспублікі Крым, пагражае дэпартацыя», - напісала «пракурор».

Як паведамляў BSNews, паводле інфармацыі лідэра крымскіх татараў Мустафы Джамілёва, у акупаваным Крыме складаюць «чорныя спісы» крымскіх татараў.

Нагадаем, Наталля Паклонская была прызначаная «в.а. пракурора» 23 сакавіка, калі Генеральны пракурор Расеі Юры Чайка выдаў загад аб утварэнні пракуратуры Рэспублікі Крым і пракуратуры горада Севастопаль ў сістэме пракуратуры Расейскай Федэрацыі. 2 траўня ў якасці «пракурора» Крыма яе кандыдатуру зацвердзіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Апошнія навіны