BE RU EN

Аўтобус у Гародні пратараніў аўтацягнік

  • 22.09.2014, 19:41

Аварыя адбылася сёння пад 13:30 у абласным цэнтры.

Аўтобус на мосце рэзнуўся ў аўтацягнік. Медыцынская дапамога спатрэбілася тром пасажырам, а кіроўцу давялося дэблакаваць праз моцныя пашкоджанні кузава, піша onliner.by.

21-гадовы кіроўца маршрутнага МАЗа растлумачыў, што не мог зразумець, ці рухаецца ці стаіць наперадзе грузавік такой жа маркі. Калі зразумеў, што той спыніўся ва ўмовах затору, зрушэнне налева і гамаванне не дазволілі пазбегнуць сутыкнення. Некалькі пасажыраў упалі ды выцяліся.

Фота: gaigrodno.by

Апошнія навіны