BE RU EN

За тры дні прададзена дзесяць мільёнаў новых iPhone

  • 22.09.2014, 19:11

Кампанія Apple пабіла новы рэкорд пасля продажу iPhone 5 і 5s.

З 19 верасня прададзена больш за дзесяць мільёнаў смартфонаў новага пакалення iPhone 6 ды iPhone 6 Plus. Пра гэта паведаміла прэс-служба кампаніі Apple, піша «Корреспондент».

Як заявіў гендырэктар Apple Тым Кук, аб'ёмы продажу перасягнулі чаканні кампаніі. Ён дадаў, што кампанія магла б прадаць нашмат больш iPhone пры наяўнасці больш істотных запасаў.

Летась за першыя тры дні былі прададзеныя 9 мільёнаў iPhone 5 і 5s.

Фота: Пачатак продажу iPhone 6 у Лондане. АР Photo

Апошнія навіны