BE RU EN

Газета Рагачоўскага райвыканкама заклікае беларусаў гуляць у казіно

  • 22.09.2014, 18:52

Чытачы дзяржаўнай газеты шакаваныя незвычайным супрацоўніцтвам афіцыйнага выдання з замежным інтэрнэт-казіно.

Матэрыял, у якім распавядаецца пра «прывабнасць» гульні на рэальныя грошы ў віртуальным казіно, газета «Свабоднае слова» апублікавала на сваім афіцыйным сайце, адначасна забяспечыўшы матэрыял спасылкамі на сайты замежных гульнявых клубаў.

На просьбы наведвальнікаў сайта газеты неадкладна прыбраць артыкул, якая заклікае гуляць у казіно, выданне мясцовага райвыканкама пакуль не рэагуе. Пры гэтым рэкламны матэрыял мясцовай раёнкі, якія заклікае беларусаў гуляць у казіно, «цешыць» сваіх чытачоў ужо больш за год.

Рэдакцыі сайта zhlobin-news.org, куды і звярнуліся чытачы раёнкі, прадстаўнікі рагачоўскага выдання адмовіліся каментаваць рэкламнае супрацоўніцтва газеты з замежным гульнёвым бізнэсам.

Апошнія навіны