BE RU EN

Менчукоў абдымалі бясплатна

  • 22.09.2014, 16:58

У парку Горкага прайшоў пазітыўны флэшмоб «Free Hugs».

Пра гэта ў рэдакцыю сайта charter97.org паведаміў чытач.

20 верасня ў менскім парку прайшла папулярная ва ўсім свеце акцыя «Бясплатныя абдымкі/Free Hugs», сутнасць якой банальна простая - абняць мінака, які выпадкова патрапіў у поле зроку, і абмяняцца добрым настроем. Наступны на чарзе флэшмоб «заміранне» на чыгуначным вакзале сталіцы.

Нагадаем, флэшмобы ў Беларусі з'яўляюцца звычайнай з'явай і імі займаюцца розныя супольнасці ў розных гарадах Беларусі, якія каардынуюць свае дзеянні ў асноўным з дапамогай «Вконтакте».

Апошнія навіны