BE RU EN

Авіяцыя Асада нанесла ўдар па гарадах на паўночным захадзе Сірыі

  • 22.09.2014, 15:27

Не менш за 40 чалавек сталі ахвярамі авіяўдараў урадавых сіл у паўночна-заходняй сірыйскай правінцыі Ідліб.

Пра гэта сцвярджаюць актывісты Сірыйскай назіральнай групы ў правах чалавека, піша BBC.

Як адзначаюць праваабаронцы, некалькі чалавек яшчэ застаюцца пад заваламі ў гарадах Сарагеб і Эхсім.

Шэраг іншых населеных пунктаў трапіў пад абстрэл і бомбы.

Два тыдні таму ў Ідлібе загінуў кіруючы склад ісламісцкай групоўкі "Ахрам аш-Шам".

Паводле некаторых звестак, тады напад зрабілі баевікі з канкуруючага руху, які называе сябе "Ісламская дзяржава".

Апошнія навіны