BE RU EN

Азаранка паднялася на адзін радок у рэйтынгу WTA

  • 22.09.2014, 15:24

Беларуская тэнісістка цяпер займае 24-ы радок у абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі.

Лідарства ў спісе трымае амерыканка Серэна Уільямс, другі радок займае румынка Сымона Халеп, на трэцім месцы - чэшка Петра Квітава, адзначае "Прессбол".

Бліжэйшая да Вікторыі Азаранкі беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч перамясцілася з 93-й на 95-ю пазіцыю. Вольга Гаварцова займае 157-е месца.

Нагадаем, Вікторыя Азаранка датэрмінова завяршыла сезон.

Апошнія навіны