BE RU EN

На праспекце Незалежнасці ў Менску гарэў аўтамабіль

  • 22.09.2014, 15:14

Узгаранне аўтамабіля Mazda 626 адбылося на праспекце Незалежнасці, у раёне станцыі метро «Маскоўская».

Інцыдэнт здарыўся сёння раніцай, каля 8:40, піша onliner.by.

Агонь успыхнуў пад капотам. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Як паведаміў Віталь Дэмбоўскі, прэс-сакратар МНС Менска, у выніку ўзгарання пашкоджаны маторны адсек і лакафарбавае пакрыццё, салон пашкоджаны толькі часткова. Ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны