BE RU EN

Амерыканскі спадарожнік MAVEN выйшаў на арбіту Марса

  • 22.09.2014, 14:38

Амерыканскі зонд MAVEN увайшоў у атмасферу Марса.


Notice: Undefined offset: 0 in /var/www/application/classes/BL/SiteEngineAmp.class.php on line 148

Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на Нацыянальнае ўпраўленне ЗША ў аэранаўтыцы і даследаванню камічнай прасторы (NASA).

Апарат з дапамогай сваіх прыбораў павінен вывучыць верхнія слаі атмасферы Марса і паспрабаваць высветліць прычыну, з якой планета пазбавілася большай часткі сваёй паветранай абалонкі.

Акрамя таго, зонд можа стаць карысным у вывучэнні каметы, якая праляціць блізу Марса праз чатыры тыдні.

Кіраўнік даследавання Брус Джакоскі з універсітэта штата Каларада спадзяецца, што місія MAVEN прывядзе да адкрыццяў, якія дазволяць больш даведацца аб эвалюцыі планеты, яе клімаце і магчымасцях падтрымліваць жыццё хоць бы на ўзроўні мікраарганізмаў.

Спадарожнік, які атрымаў назву MAVEN (Mars Atmosphere and Volatile Evolution; "Эвалюцыя атмасферы і лятучых рэчываў на Марсе"), быў адпраўлены НАСА ў лістападзе 2013 года. Ён пераадолеў адлегласць у 711 млн км і дасягнуў Марса за 10 месяцаў. Кошт гэтага праекта ацэньваецца ў $670 млн.

Апошнія навіны