BE RU EN

Школа пры амбасадзе РФ у Варшаве ўклала кантракты толькі на адну чвэрць

  • 22.09.2014, 14:38

Раней кантракты ўкладаліся адразу на ўвесь навучальны год.

Пра гэта паведаміла чытачка charter97.org, якая водзіць у гэтую школу сваё дзіця. З яе слоў, звычайна працэдура ўкладання кантракта бацькоў са школай пры амбасадзе Расейскай Федэрацыі ў Варшаве адбываецца раз у год тэрмінам на год, аднак у гэты раз паводле ініцыятывы амбасады кантракт быў падпісаны толькі тэрмінам на два месяцы, то бок на верасень і кастрычнік уключна.

«Мне здаецца, гэта даволі трывожны знак, і прадстаўнікі дыпламатычнай місіі Расеі могуць ведаць штосьці, пра што не ведаем мы. Калі гэта такое было, што расейцы адмаўляюцца ад лішніх грошай? Што здарыцца ў лістападзе? Яны што, збіраюцца развязваць вайну і закрываць амбасаду ў Варшаве?», - Распавядае ўсхваляваная чытачка.

Журналіст сайта charter97.org удакладніў у амбасадзе РФ у Варшаве, з чым гэта можа быць звязана. У школе пагадзіліся, што сапраўды звычайна кантракт падпісваецца на год, аднак прычын новаўвядзення паведаміць не змаглі, спаслаўшыся на ўказанне «зверху».

«Я не магу сказаць, у чым прычына. Нам прыйшло ўказанне з Масквы пакуль укласці кантракт толькі на першую чвэрць. Канікулы ў нас пачынаюцца 3 лістапада», - паведаміла супрацоўніца школы ў прыёмнай.

Апошнія навіны