BE RU EN

Заўтра пачнецца суд над былым гендырэктарам «Барысаўдрэва»

  • 22.09.2014, 11:32

Судовы працэс паводле крымінальнай справы былога кіраўніка «Барысаўдрэва» пачнецца 23 верасня ў Менскім абласным судзе.

Пра гэта паведамілі charter97.org у прэс-службе Вярхоўнага суда Беларусі.

Былы генеральны дырэктар прадпрыемства Уладзімір Мальцаў абвінавачваецца паводле ч.3 арт.424 КК Беларусі.

Як паведамлялася раней, топ-менеджэр абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі падчас выканання дзяржпраграмы ў мадэрнізацыі прадпрыемства, якое прывяло да цяжкіх наступстваў у выглядзе нанясення шкоды ў асабліва буйных сумах звыш Br18 млрд. Таксама сярод наступстваў дзеянняў гендырэктара - зрыў тэрмінаў у рэалізацыі дзяржаўнай праграмы мадэрнізацыі.

Апошнія навіны