BE RU EN

Ашраф Гані абвешчаны прэзідэнтам Афганістана

  • 22.09.2014, 9:08

Незалежная выбарчая камісія ў Кабуле абвясціла канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Афганістане.

Прэзідэнтам краіны прызнаны Ашраф Гані, паведамляе «Карэспандэнт».

Іншы кандыдат на прэзідэнцкае крэсла, Абдула Абдула, зойме спецыяльна створаны пост «галоўнага выканаўчага дырэктара», фактычна прэм'ер-міністра, які дазваляе яму курыраваць дзейнасць урада, паведамляе агенцтва dpa са спасылкай на выбаркам.

Раней у той жа дзень Гані і Абдула падпісалі пагадненне аб стварэнні ў Афганістане ўрада нацыянальнага адзінства і падзеле ўлады. Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер (Frank-Walter Steinmeier) ухваліў гэты крок.

У паведамленні, апублікаваным МЗС ФРГ 21 верасня, Штайнмаер адзначыў, што нарэшце «знятая палітычная блакада, што абцяжарвала Афганістан цягам некалькіх месяцаў», і «вызвалена дарога для наступных этапаў, якія неабходныя для паляпшэння будучыні ў краіне».

Апошнія навіны