BE RU EN

Пачатак тыдня будзе дажджлівым

  • 21.09.2014, 21:42

Сіноптыкі ў панядзелак прагназуюць моцныя дажджы на ўсёй тэрыторыі краіны.

22 верасня будзе пераважаць воблачнае надвор'е, паведамілі ў Гідраметэацэнтры Беларусі.

Поначы месцам, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень месцам прагназуюцца моцныя дажджы, навальніцы. Уночы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер сярэдні, месцам парыўны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 13 градусаў цяпла, удзень - ад 13 да 19 градусаў са знакам плюс.

Апошнія навіны