BE RU EN

Яшчэ 28 ўкраінскіх байцоў вызваленыя з палону

  • 21.09.2014, 21:35

Абмен палоннымі адбыўся на нейтральнай тэрыторыі прыкладна за 30 км на поўнач ад Данецка.

Украінскія вайскоўцы і баевікі так званай "ДНР" перадалі адзін аднаму па 28 палонных з кожнага боку, паведамляе ІТАР-ТАСС. Абмен адбыўся на нейтральнай тэрыторыі прыкладна за 30 км на поўнач ад Данецка ля Горлаўкі.

Паведамляецца, што вызваленыя ўкраінскія вайскоўцы знаходзяцца ў нармальным фізічным стане.

Нагадаем, што ўчора баевікі адпусцілі паводле розных звестак ад 35 да 38 палонных украінцаў.

Апошнія навіны