BE RU EN

Музыкі зладзілі канцэрт на балконе ў Гародні

  • 21.09.2014, 13:26

У суботу ўвечары, калі ўжо сцямнела, у самым сэрцы Гародні прайшоў незвычайны канцэрт.

Яго асаблівасцю было тое, што сцэнай выступіў балкон, а гледачом мог стаць кожны мінак, піша «Блог Гродно».

Папулярныя матывы на акардэоне, баяне і саксафоне выконвалі лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, а пад «сцэнай» прама ў вокнах быў зладжаны своеасаблівы перфоманс.

Апошнія навіны