BE RU EN

Выхавацелька дзіцячага садка перамагла ў забегу на абцасах у Гомелі

  • 21.09.2014, 12:37

У Гомелі ў Дзень горада, які адзначаўся 20 верасня, прайшоў традыцыйны забег на абцасах.

Больш за 20 дзяўчат наважыліся паўдзельнічаць у гэтых спаборніцтвах, а назіралі за відовішчам блізу тысячы гамяльчукоў, піша БелаПАН.

Найлепшай сталася 24-гадовая выхавальніца Гомельскага цэнтра развіцця дзіцяці «Праменьчык» Ганна Краўчанка. Ёй дастаўся галоўны прыз - планшэт і залаты чаравічак.

Апошнія навіны