BE RU EN

Украінскія вайскоўцы адбілі наступ танкаў РФ на Данецкі аэрапорт

  • 21.09.2014, 12:30

Расейскія танкі распачалі атаку на пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў.

У суботу, пад 19:00, паблізу населенага пункта Спартак пачаліся і працягваліся на працягу дзвюх гадзін жорсткія баі сіл зэнітнага ракетнага дывізіёна Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны з падраздзяленнямі ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі, піша «Лiга.нет».

Вайскоўцы, знаходзячыся на варце, заўважылі рух у кірунку Данецкага аэрапорта калоны танкаў Расейскай Федэрацыі і адрапартавалі камандзіру часткі падпалкоўніку Мікалаю Маламену. Неадкладна адрэагаваўшы, камандзір загадаў зрабіць папераджальныя стрэлы з зэнітнай устаноўкі, у выніку чаго супраціўнік распачаў агонь па пазіцыях вайскоўца Паветраных сіл, піша Укрінфарм.

Украінскія вайскоўцы ўступілі ў агнявы бой з пераважнымі сіламі і сродкамі супраціўніка. «Нягледзячы на прыцемкі і абмежаваную бачнасць, асабовы склад падраздзялення дакладна наносіў агнявыя ўдары па ворагу. Праз пэўны час супраціўнік не вытрымаў націску ўкраінскіх вайскоўца і адступіў», - сцвярджаюць у прэс-цэнтры.

Нагадаем, раней у прэс-цэнтры АТА паведамілі, што на працягу дня сілы антытэрарыстычнай аперацыі знішчылі да 40 ваеўнікоў, адну рэактыўную сістэму залпавага агню БМ-21 Град і дзве гарматы.

Апошнія навіны