BE RU EN

Банкавыя рахункі Саакашвілі арыштаваныя

  • 21.09.2014, 11:36

На ўсе банкавыя рахункі былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі накладзены арышт.

Пра гэта паведаміў ягоны адвакат Атар Кахідзэ. У пятніцу суд Тбілісі таксама наклаў арышт на нерухомасць экс-прэзідэнта Грузіі і ягоных сваякоў: жонкі, маці і бабы.

Атар Кахідзэ на старонцы ў Facebook паведаміў: "З блаславення спадара Бідзіны (экс-прэм'ер-міністр Грузіі Бідзіна Іванішвілі) арыштаваныя банкавыя рахункі Саакашвілі. Толькі пракуратура заленавалася высветліць, паслугамі якога банка карыстаўся экс-прэзідэнт, і запатрабавала накласці арышт на ягоныя рахункі ва ўсіх банках".

Як нагадвае "Інтэрфакс", Галоўная пракуратура Грузіі некалькі месяцаў таму пачала крымінальны пераслед Саакашвілі паводле абвінавачвання ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і растраце дзяржаўных сродкаў у вельмі вялікай суме. Экс-прэзідэнт абвешчаны ў Грузіі ва ўнутрыдзяржаўнага вышук.

Напярэдадні паведамлялася, што Галоўная пракуратура Грузіі наклала арышт на маёмасць экс-прэзідэнта Саакашвілі, ягонай жонкі Сандры Рулаўс, а таксама маці і бабы. Сярод арыштаванай маёмасці - зямельныя дзялянкі, дамы ў Тбілісі і Кварэлі, аўтамабілі.

Міхаіл Саакашвілі займаў пасаду прэзідэнта Грузіі са студзеня 2004 да лістапада 2013 года. У сярэдзіне лістапада мінулага года - пасля інаўгурацыі новага прэзідэнта Маргвелашвілі - ён з'ехаў з Грузіі і жыў спачатку ў ЗША, затым у Еўропе, апошнія паўгода збольшага ва Украіне, з 1 жніўня - зноў у ЗША. Вяртацца ў Грузію ён пакуль не мерыцца.

Апошнія навіны