BE RU EN

Брытанец вынайшаў «замок для ўсіх дзвярэй»

  • 20.09.2014, 20:13

66-гадовы брытанец Боб Фіцджон распрацаваў у сябе на кухні прыладу Easylock.

Яна здольная замкнуць знутры амаль усялякія дзверы ў свеце. На запуск масавай вытворчасці сваёй вынаходкі ён сабраў больш за 10 тысяч фунтаў стэрлінгаў ад краўдфандынгавага сайта IndieGogo.

Сталёвая канструкцыя, важыць менш за мабільны тэлефон, блакуе ўсялякія дзверы, якія адкрываюцца ўнутр, і можа выкарыстоўвацца ў кожным кутку зямнога шара, забяспечваючы дадатковую бяспеку для гасцей, якія пражываюць у хостэлах і пляжных дамках. Адная яе частка мацуецца да краю дзвярэй, другая - да дзвярнога блока, піша RT.

Аўтар вынаходкі называе яе "найлепшым падарункам падарожніку". У падзяку сваім спонсарам за фінансавую падтрымку ён адправіў ім гатовыя вырабы, піша NEWSru.com.

"Найперш я думаў пра абарону сваіх унукаў. Прыйдзе час, яны пачнуць падарожнічаць па свеце, і я хачу забяспечыць іх бяспеку", - так ён тлумачыць тое, што падштурхнула яго да стварэння Easylock.

Апошнія навіны