BE RU EN

Мікалаю Статкевічу забаранілі рабіць гімнастыку без турэмнай робы

  • 20.09.2014, 19:25

Палітвязень напісаў з гэтай нагоды скаргу.

«Атрымала ад яго два лісты. Напісаў падрабязней пра тыя дробныя прыдзіркі, пра якія распавядаў раней. Высвятляецца, яму зноў забаранілі здымаць турэмную адзежу падчас фізічных практыкаванняў. Ёсць і іншыя прыдзіркі да адзення. Чым гэта растлумачыць, не ведаю. Магчыма, далі загад за што-небудзь зачапіцца, а фантазія ў турэмшчыкаў ужо не дазваляе нешта новае прыдумаць», - паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч у каментары «Радыё Свабода».

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў, 19 снежня 2010 года. Статкевіч адзіны з кандыдатаў у прэзідэнты, які дагэтуль знаходзіцца за кратамі. Трымаюць апазіцыянера ў магілёўскай турме, у адзіночнай камеры. Мікалай Статкевіч не прызнае сябе вінаватым і адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні.

Апошнія навіны