BE RU EN

Жыхарку Гародні затрымалі за расклейку ўлётак «Вярніце Крым Украіне»

  • 20.09.2014, 15:32

Вольга Крапоцына расклейвала самаробныя ўлёткі «Вярніце Крым Украіне» ў цэнтры Гародні.

Увечары 19 верасня яе затрымалі, паведамляе «Наша Нiва».

З участка на вуліцы Гараднічанскай Вольгу Крапоцыну павезлі дадому. Там міліцыянты правялі ператрус і канфіскавалі ноўтбук дзяўчыны.

Яе саму не арыштавалі.

Апошнія навіны