Мінабароны РФ пацвердзіла палёт Тую-95 ля берагоў Аляскі
- 20.09.2014, 14:38
Улады Расеі пацвердзілі, што 18 верасня два стратэгічныя ракетаносцы праляцелі ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Аляскі.
«Падчас раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці войскаў Усходняга вайсковай акругі два стратэгічныя ракетаносцы Тую-95, узляцеўшы з авіябазы на Чукотцы, выканалі задачы паводле плана патрулявання над акваторыяй Берынгава мора і ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Аляскі. Стратэгічныя ракетаносцы Тую-95 суправаджалі чатыры расейскія знішчальнікі-перахопнікі далёкага радыусу дзеяння МіГ-31 і два самалёты палівазапраўшчыкі Іл-78», - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Расеі.
На адным з участкаў маршруту палёту экіпажы далёкай авіяцыі цягам трох хвілін суправаджаліся адным самалётам ВПС ЗША F-22 Raptor. Пра гэта таксама паведамілі ў Міністэрстве абароны Расеі.
Са слоў расейскіх чыноўнікаў, палёты выконваліся ў строгай адпаведнасці з міжнароднымі правіламі выкарыстання паветранай прасторы над нейтральнымі водамі, не парушаючы межаў іншых дзяржаў.
Нагадаем, у суботу два высокапастаўленыя чыноўнікі ў Пентагоне заявілі Agence France-Presse, што гэта першы за доўгі час падобны інцыдэнт з удзелам расейскіх знішчальнікаў ля берагоў ЗША і Канады.
Падобныя інцыдэнты 19 верасня былі зафіксаваныя ля межаў Вялікабрытаніі, а таксама ля Швецыі.