BE RU EN

У кватэры Нямцова ўзламалі замкі

  • 20.09.2014, 13:20

Адзін з лідэраў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў звязвае гэта з сённяшнім устаноўчым сходам фонду Міхаіла Хадаркоўскага «Открытая Россия».

«Цяпер я вам распавяду, куды ідуць больш за 2 трлн рублёў бюджэтных сродкаў расейскіх спецслужбаў і праваахоўных органаў.

Сёння адбудзецца ўстаноўчы сход «Открытая Россия» Міхаіла Хадаркоўскага. Сход праходзіць у рэжыме відэаканферэнцыі. У Яраслаўлі людзі павінны былі прыйсці да мяне на кватэру. Але не тут было...

Раніцай мой памочнік Васіль Цепенда выявіў, што замкі зламаныя і адкрыць кватэру нельга. Выклікаюць МНС. Тыя кажуць, што без Нямцова (я ў Маскве, заўтра Марш Міру) нічога ўзломваць не будзем. Накшталт ахоўваюць недатыкальнасць жылля. Ха-ха-ха. Чэкісты і эшнікі чакаюць, калі мае паплечнікі пачнуць самастойна яе адкрываць, каб тут жа абвінаваціць іх у рабаванні.

У аперацыі зрыву канферэнцыі выкарыстаныя лепшыя чэкісцкія і ментоўскія сілы. Але яна ўсё роўна адбудзецца», - напісаў палітык у Фэйсбуку.

Апошнія навіны