BE RU EN

У Данбасе ідзе масавая раздача расейскіх пашпартоў

  • 20.09.2014, 12:56

Расейскія пашпарты прадаюць па кошце блізу 1 тыс грн за штуку.

У Данбасе цяпер ідзе масавая раздача расейскіх пашпартоў украінскаму насельніцтву, паведаміў у інтэрв'ю выданню «Главком» Амбасадар Украіны пры ААН Юрый Сяргееў.

Паводле звестак амбасадара, першая акцыя ў раздачы пашпартоў РФ прайшла ў горадзе Тораз, інфармацыя аб аналагічных фактах распаўсюджвання расейскіх дакументаў паступае як непасрэдна ад мясцовага насельніцтва, так і ад украінскай выведкі.

Таксама амбасадар мае інфармацыю, што цяпер расейскія пашпарты прадаюць па кошту блізу 1 тыс грн за штуку. Сяргееў адзначае, што падобны сцэнар Масква выкарыстала ў Паўднёвай Асеціі, Абхазіі і Прыднястроўі.

Юрый Сяргееў таксама заявіў, што пра такія факты, Украіна адразу ж інфармуе Раду бяспекі ААН і ўсіх сябраў арганізацыі. На думку дыпламата, Расея робіць гэта для таго, каб атрымаць магчымасць растлумачыць агрэсію абаронай сваіх грамадзян.

Апошнія навіны