Фанатам маскоўскага ЦСКА забаранілі ўезд у Еўропу на пяць гадоў
- 20.09.2014, 12:32
Рымская паліцыя адпусціла масквічоў, якія распачылі бойку з італьянскімі заўзятарамі.
Пра гэта паведаміў РБК прадстаўнік расейскага консульства ў Рыме Вячаслаў Панкоў.
«Двое расейцаў былі вызваленыя сёння раніцай, у дачыненні да яшчэ пяцёх суд прыняў пастанову даслоўна толькі што. Цяпер яны падпісваюць неабходныя дакументы ў паліцыі», - заявіў Панкоў.
Усім затрыманым заўзятарам вынеслі пакаранне ў выглядзе шасці месяцаў умоўнага зняволення, а таксама забароны на наведванне краін Шэнгенскага пагаднення тэрмінам на 5 гадоў.
Нагадаем, падчас матчу Лігі Чэмпіёнаў з мясцовай «Ромай» расейскія заўзятары спалілі банэр італьянскіх тыфозі, на што тыя адрэагавалі сваёй агрэсіяй.