BE RU EN

Вугаль з захопленых тэрарыстамі шахт Данбаса вывозяць у Расею

  • 2.09.2014, 19:05

Расея мэтанакіравана знішчае ўкраінскую эканоміку.

Пра гэта заявіў старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Міхаіл Валынец у інтэрв'ю LB.ua.

«На акупаванай тэрыторыі, як на дзяржаўных, так і на прыватных шахтах пачалі забіраць вугаль - возяць яго ў Расею» - паведаміў ён. На яго думку, гэта пацвярджае, што Расея вядзе мэтанакіраваную палітыку знішчэння ўкраінскай эканомікі. «Бо вугальная галіна - гэта падмурак усёй энэргетыкі. Газ не даюць, цяпер знішчаюць энэргасістэму», - сказаў Валынец. Паводле яго інфармацыі, з 93 дзяржаўных шахт на сёння паўнавартасна працуюць толькі 23, з іх 11 - на Данбасе.

Нагадаем, што спыненне вугальных шахт праз баі на Данбасе пагражае Украіне сур'ёзным дэфіцытам электраэнэргіі. І энэргакампаніі ўжо падрыхтавалі графікі веерных адключэнняў святла ў жылым сектары. У выпадку перавышэння лімітаў адключэнні будуць праходзіць раніцай або ўвечар на дзве гадзіны.

Апошнія навіны