BE RU EN

Вікторыя Азаранка: Вельмі радая, што змагла перайначыць ход падзей

  • 2.09.2014, 16:01

Беларуска Вікторыя Азаранка пасля перамогі ў матчы чацвёртага круга "US Open" над сербкай Аляксандрай Круніч пахваліла спаборніцу.

"Я вельмі радая, што змагла перайначыць ход падзей. Аляксандра паказала фантастычны тэніс, у яе сапраўды вялікая будучыня", - падае словы Азаранкі афіцыйны сайт WTA.

Наступнай спаборніцай Вікторыі Азаранкі стане расейка Кацярына Макарава, якая адолела Эжэні Бушар (7:6, 6:4), піша "Прессбол".

Апошнія навіны