BE RU EN

Вярхоўная Рада адправіла ў адстаўку міністра эканомікі Украіны

  • 2.09.2014, 14:20

Пастанова была прынятая сёння з другой спробы.

Вярхоўная Рада адправіла міністра эканамічнага развіцця і гандлю Паўла Шарамету ў адстаўку. Як паведамляе ЛІГАБізнесІнформ, за адпаведную пастанову прагаласавалі 252 народныя дэпутаты.

Адзначым, што падтрымаць адстаўку Паўла Шараметы выпала не з першага разу: раней сёння у парламэнта не выстарчыла галасоў для падтрымкі адпаведнай пастановы.

Нагадаем, сваю пастанову падаць у адстаўку міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Паўло Шарамета назваў пратэстам супраць пастановы ўрада прызначыць Валерыя Пятніцкага на пасаду гандлёвага прадстаўніка Украіны без узгаднення з ім.

Апошнія навіны